Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – красавіку 2026 г.


У студзені – красавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1 331,7 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – красавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 0,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1 318 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 1% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,8% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 99,3%, яек –90,5%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 96,4 тыс. тон (99,9% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года), малака – 571,6 тыс. тон (на 1,6% больш), яек атрымана 139,7 млн. штук (на 4,6% больш).

На 1 мая 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 675,1 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 223,4 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 538,3 тыс. галоў, птушкi – 4 709,7 тыс. галоў.

15.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat