Электронныя звароты

З 2 студзеня 2023 г. органы дзяржаўнай статыстыкі ажыццяўляюць прыём і апрацоўку электронных зваротаў толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел)..

Электронны зварот - зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.

Электронны зварот грамадзяніна павінен змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое есць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту.

Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое есць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месцазнаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважаннай ва ўстаноўленным парадку падпісваць звароты.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў (обращения.бел), за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

Звароты, якія паступілі на адрас электроннай пошты, рэгістрацыі, а таксама разгляду не падлягаюць, і адказы па іх не накіроўваюцца.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat