

Індэкс цэн на прадуктовыя тавары па Гродзенскай вобласці ў кастрычнiку 2026 г. у параўнанні з вераснем 2026 г. склаў 100,1%, са снежнем 2025 г. – 101,2%, непрадуктовыя тавары – адпаведна 100,6% і 104,3%, паслугі – 98,4% і 108,4%.
09.11.2026
Прамая тэлефонная лінія аб пправядзенні выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак у Гродзенскай вобласці адбудзецца 10 лістапада 2026 г. с 10:00 до 12:00 (тэлефон 8 0152 55 49 67).
05.11.2026
У эканомiцы Гродзенскай вобласці ў вераснi 2026 г. было занята 432,5 тыс. чалавек.
27.10.2026
Інфаграфіка
26.10.2026
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Гродзенскай вобласці ў верасні 2026 г. склала 2 782,2 рубля.
26.10.2026

Гэты зборнік з’яўляецца штогадовым выданнем, якое падрыхтавана Галоўным статыстычным упраўленнем Гродзенскай вобласці. Публікацыя змяшчае даныя аб сацыяльна-эканамічным становішчы вобласці ў разрэзе г. Гродна і раёнаў.
У зборніку публікуюцца статыстычныя даныя аб дэмаграфічнай сітуацыі і стане навакольнага асяроддзя, працоўных рэсурсах і занятасці, узроўні жыцця насельніцтва, сацыяльнай сферы. Прадстаўлена інфармацыя, якая характарызуе развіццё эканомікі рэгіёна ў разрэзе асноўных відаў эканамічнай дзейнасці: прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, гандлю і інш. Публікуюцца даныя аб інвестыцыйнай дзейнасці, цэнах і тарыфах, знешнім гандлі, фінансах.
Да асноўных статыстычных паказчыкаў, апублікаваных у зборніку, дадзены кароткія метадалагічныя тлумачэнні.

У статыстычным даведніку прадстаўлена кароткая інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным становішчы Гродзенскай вобласці.

Сапраўдны зборнік з'яўляецца штогадовым выданнем Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, якое змяшчае дадзеныя аб сацыяльна-эканамічным становішчы вобласці ў разрэзе г.Гродна і раёнаў.
У зборніку прадстаўлена інфармацыя аб дэмаграфічнай сітуацыі, працоўных рэсурсах, занятасці і ўзроўні жыцця насельніцтва. Публікуюцца дадзеныя аб вытворчасці валавога рэгіянальнага прадукту. Значнае месца адведзена паказчыкам, якія характарызуюць стан і развіццё сацыяльнай і вытворчай сфер рэгіёну, ахову навакольнага асяроддзя і выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Утрымліваюцца звесткі аб навуцы і інавацыях, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, інвестыцыях, фінансавым стане арганізацый, малым і сярэднім прадпрымальніцтве, цэнах і тарыфах, знешнім гандлі.
Да асноўных статыстычных паказчыкаў, апублікаваных у зборніку, дадзены кароткія метадалагічныя тлумачэнні.

У статыстычным даведніку прадстаўлена кароткая інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным становішчы Гродзенскай вобласці.
