Аб выкарыстанні лічбавых тэхналогій арганізацыямі ў Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе


У дзяржаўным статыстычным назіранні па форме 6-iкт «Анкета аб выкарыстанні лічбавых тэхналогій у арганізацыі» у 2024 годзе прынялі ўдзел 698 рэспандэнтаў.

Праведзенае абследаванне паказала, што арганізацыі ў сваёй рабоце актыўна прымяняюць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Так, сетку Інтэрнэт выкарыстоўвалі 98% арганізацый, лакальныя вылічальныя сеткі – 85,1%, Інтранэт – 27,9%, Экстранэт – 12,8%. Больш паловы арганізацый (61,9%) выдавалі сваім работнікам тэхнічныя сродкі (смартфоны, планшэтныя камп’ютэры і іншыя), якія забяспечваюць бесправадны (мабільны) доступ да сеткі Інтэрнэт.

З ліку арганізацый, падключаных да сеткі Інтэрнэт, 98,1% карысталіся стацыянарным шырокапалосным доступам, 75,7% – бесправадным. Пры гэтым 56,9% з іх выкарыстоўвалі хуткасць падключэння звыш 30,1 Мбіт/с.

Асноўныя мэты выкарыстання арганізацыямі сеткі Інтэрнэт: прадстаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, падатковых дэкларацый, мытных і іншых дакументаў (99,9% ад ліку арганізацый, якія выкарыстоўвалі сетку Інтэрнэт); адпраўка і атрыманне электроннай пошты (99,4%); ажыццяўленне банкаўскіх аперацый (98,1%); атрыманне інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў (арганізацый) (91,8%); атрыманне звестак аб неабходных таварах (работах, паслугах) і іх пастаўшчыках (89,8%); атрыманне або аказанне інфармацыйных паслуг (83,3%); пошук персаналу (80,8%); прадстаўленне звестак аб арганізацыі, яе таварах (работах, паслугах) (76,6%); дыялог у рэжыме рэальнага часу і размяшчэнне абвяшчэнняў (65,2%); дыстанцыйная работа (64,2%).

Сярод абследаваных арганізацый 75,4% мелі вэб-сайт. Пры гэтым 70,7% арганізацый, якія мелі вэб-сайт, выкарыстоўвалі яго для публікацыі каталогаў тавараў (работ, паслуг) або прэйскурантаў, 54,4% – для размяшчэння вакансій на працоўныя месцы або прыёму рэзюмэ на работу, 21,9% – для разлікаў пры дапамозе электроннай плацёжнай сістэмы.

У 2024 годзе 42,4% арганізацый карысталіся сэрвісамі воблачных вылічэнняў, якія найчасцей выкарыстоўвалі для прыёму і перадачы электроннай пошты (84,1%), доступу да праграмнага забеспячэння, якое даецца правайдэрам воблачных сэрвісаў (57,1%), размяшчэння баз даных і захоўвання файлаў (43,6%), размяшчэння ўласнага праграмнага забеспячэння (17,2%).

Па даных назірання, электронны продаж тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сістэмы аўтаматычнага абмену паведамленнямі (EDI), а таксама спецыяльных форм, размешчаных на вэб-сайте або ў Экстранэце, ажыццяўлялі 38,4% арганізацый, электронныя закупкі тавараў (работ, паслуг) – 72,9%.

Лічбавыя тэхналогіі не толькі змянілі штодзённае жыццё людзей, але і актыўна ўкараніліся ў бізнес-працэсы, спрыялі з’яўленню новых прафесій і лічбавізацыі розных галін эканомікі. Так, 30,1% абследаваных арганізацый у сваёй дзейнасці выкарыстоўвалі тэхналогію «інтэрнэт рэчаў»,19,6% – радыёчастотную ідэнтыфікацыю (RFID), 11,5% – «вялікія даныя», 5% – штучны інтэлект.


16.06.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat