Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў верасні 2026 г. у параўнанні са жніўнем 2026 г. склаў 100,1%, са снежнем 2025 г. – 103,9%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары – 100,4% і 102,4% адпаведна, прамежкавыя тавары – 99,96% і 105,2%, спажывецкія тавары – 100,1% і 101,5%.
Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў верасні 2026 г. у параўнанні са жніўнем 2026 г. склаў 99,5%, са снежнем 2025 г. – 94,5%, у тым ліку ў раслінаводстве – 99,4% і 96,6% адпаведна, жывёлагадоўлі – 99,5% і 93,9%.
12.10.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
