У студзенi – ліпені 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 930 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 189,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 55,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 29,5% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi, пабудавана 34,3 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 42,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 22,6% ад агульнага ўводу па вобласцi.
19.08.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
