У студзенi – чэрвені 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 838 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 174,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 54,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 31,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi, пабудавана 33,1 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 21,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 36,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 21,1% ад агульнага ўводу па вобласцi.
20.07.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
