Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – сакавiку 2026 г.


У студзені-сакавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 964,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 0,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 955,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 0,8% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,7% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 99,4%, яек – 93%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 71,8 тыс. тон (99,5% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года), малака – 425,1 тыс. тон, што на 1,6% больш, чым у студзені-сакавіку 2025 г., яек атрымана 104,2 млн. штук (на 3,8% больш).

На 1 красавіка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 677,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 223,3 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 531,8 тыс. галоў.

15.04.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat