Аб навуковых кадрах у Гродзенскай вобласці ў 2025 годзе
6 траўня 2026
Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.
Па данных Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 203 чалавека. Аспірантуру скончылі 36 чалавек. У дактарантуры навучаліся 13 чалавек, скончылі дактарантуру 4 чалавека.
Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак.У 2025 годзе 410 чалавек ў 19 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі (у 2024 годзе – 381 чалавек у 17 арганізацыях).
Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 57,6%, тэхнікі – 12,2%, дапаможны персанал – 30,2%.
У агульнай колькасці даследчыкаў 9,7% мае навуковую ступень: доктара навук – 4 чалавекі, кандыдата навук – 19 чалавек.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 42,4% (дактары навук – 25% і кандыдаты навук –26,3%).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 22% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных навук.