У студзені-маі 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1 804,9 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-маем 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,1%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1 786,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых аргаНа долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,9% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 99,1%, яек – 88,9%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 121 тыс. тон (99,4% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года), малака – 725,9 тыс. тон (101,7%), яек атрымана 175 млн. штук (104%).
На 1 чэрвеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 674,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 223,6 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 546,2 тыс. галоў, птушкi – 4 643,9 тыс. галоў.
16.06.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
