Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – чэрвені 2026 г.


У студзені – чэрвені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2 281,9 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – чэрвенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2 249,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,5% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 99%, яек – 86,3%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 145,4 тыс. тон (99,2% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года), малака – 876,5 тыс. тон (101,8%), яек атрымана 208,3 млн. штук (104%).

На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 674,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 223,8 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 553,1 тыс. галоў, птушкi – 4 268,3 тыс. галоў.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 465 тыс. тон кармавых адзінак кармоў з траў, што на 32,5% больш, чым на 1 ліпеня 2025 г. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 9,3 цэнтнера кармавых адзінак (на 32,9% больш).

15.07.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat