Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у I квартале 2026 г.


(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Гродзенскай вобласці ў I квартале 2026 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 758,3 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 663,9 рубля ў месяц, з якіх 1 771,3 рубля (66,5%) прыпадае на спажывецкія расходы 2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 40%, на пакупку нехарчовых тавараў – 33,9%, на аплату паслуг – 23,8%.


1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якiя паступiлi з iншых крынiц без аплаты, i кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).


28.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat