Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак ў Гродзенскай вобласцi за 2025 год


На пачатак 2026 года ў вобласцi налічвалася 484 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадаркi. Iх колькасць павялічылася на 57 гаспадарак, або на 13,3% да 2020 года.

У 2025 годзе ў карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 42,4 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 31,2 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 42,3%, ворныя – на 39,3%.

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2025 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 27,7%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 29,3%, жывёлагадоўлі – на 5,2%.

Павялічылася і доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2025 годзе яна склала 1,8% (у 2020 годзе – 1,7%).

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства, на долю якога прыходзіцца больш за 90% вырабленай фермерамі прадукцыі.

У 2025 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 51,2 тыс. тон (2,9% ад аб'ёму вытворчасцi па вобласцi), бульбы – 51,6 тыс. тон (12,3%), агародніны – 31,3 тыс. тон (7,9%), буракоў цукровых – 23,7 тыс. тон (1,2%), рапсу – 10,5 тыс. тон (5,1%).

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначнай. Так, у 2025 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласцi склала 2,4 тыс. тон (0,8% ад абласнога аб'ёму), вытворчасць малака – 0,9 тыс. тон (0,05%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 3,2 тоны (18,7%).


19.06.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat