Адукацыя ў Гродзенскай вобласці


Па стане на 5 верасня 2025 года ў вобласці працавала 395 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, з агульнай колькасцю дзяцей 36,2 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, наведваюць 87,4% дзяцей дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2 – 5 гадоў у 2025 годзе склала 1 048 месцаў.

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, склала 6,4 тыс. чалавек.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці налічвалася 321 установа адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 117,2 тыс. чалавек.

Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у бягучым навучальным годзе склала 11,3 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка даводзіцца ў сярэднім 10 вучняў, у гарадскіх школах –12 вучняў, у сельскіх – 5 вучняў.

У 2025 годзе пасведчанне аб агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі атрымалі 11,2 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі – 6,5 тыс. выпускнікоў школ.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці функцыянавала 16 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 7 тыс. чалавек.

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2025 годзе прынята 2,9 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 90,1% навучэнцаў дзённай формы навучання – па дагаварах і заяўках з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

У 2025 годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падрыхтавалі і выпусцілі 2,3 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і болей кваліфікацыі атрымалі 87,1% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі – 66,2% выпускнікоў.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў вобласці на пачатак 2025/2026 навучальнага года забяспечвала 26 устаноў адукацыі, колькасць навучэнцаў якіх склала 12,9 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласці даводзіцца 131 навучэнец устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 80,7% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах адукацыі на дзённай форме навучання – 90,1%.

У 2025 годзе ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паступілі 4,1 тыс. чалавек.

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2025 годзе склаў 3,5 тыс. чалавек, з іх 70% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання.

У 3 дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, на пачатак 2025/2026 навучальнага года навучаліся 20 тыс. студэнтаў. За кошт бюджэтных сродкаў навучаюцца 48,8% усіх студэнтаў, на дзённай форме навучання – 53,4%.

У 2025 годзе студэнтамі сталі 5,1 тыс. чалавек.

Выпуск студэнтаў з устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, у 2025 годзе склаў 3,8 тыс. спецыялістаў.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці навучаліся 455 магістрантаў.

У 2025 годзе ў магістратуру было прынята 360 чалавек, дыплом магістра атрымалі 412 чалавек.

У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласці даводзіцца 207 студэнтаў і магістрантаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі.

30.12.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat