У студзенi – маі 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 132 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 114,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 26,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 23% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 15,2 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 30,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 26,3% ад агульнага ўводу па вобласцi.
19.06.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
