Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – жніўні 2026 г.


У студзені – жнiўнi 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 4 328,9 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – жнiўнем 2025 г. у супастаўных цэнах на 5,1%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 3 921,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,4% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,8%, яек – 83,5%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 194,2 тыс. тон (98,8% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года), малака – 1 178,3 тыс. тон (101,6%), яек атрымана 274,4 млн. штук (102,2%).

На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 672 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 223,7 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 560,4 тыс. галоў, птушкi – 4 084 тыс. галоў.

На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 99,2% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 97,5%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 1 479,6 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 49,9 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.

Рапс убраны з 97,5% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 97,4%). Намалочана рапса ў першапачаткова апрыходаванай вазе 333,8 тыс. тон, што ў 1,5 раза больш, чым на адпаведную дату 2025 года, сярэдняя ураджайнасць атрымана 42,2 цэнтнера супраць 29,9 цэнтнера на 1 верасня 2025 г.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 1 589,4 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), з іх кармоў з траў – 676,7 тыс.тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 25,4 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 13,6 цэнтнера.

15.09.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat