У студзені – ліпені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3 197,2 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – лiпенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 11,1%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 3 125,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 11,2% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,9%, яек – 84,3%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 169,9 тыс. тон (99% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года), малака – 1 028,9 тыс. тон (101,7%), яек атрымана 241,3 млн. штук (103,7%).
На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 673,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 223,8 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 555,3 тыс. галоў, птушкi – 4 299,4 тыс. галоў.
На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 35,4% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 28%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 580,1 тыс. тон, што на 23,4% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 55 цэнтнераў з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 жніўня 2025 г. – 56,1 цэнтнера).
Рапс убраны з 73,3% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 37,8%). Намалочана рапса 251,3 тыс. тон, што ў 2,8 раза больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 42,5 цэнтнера (на 1 жніўня 2025 г. – 31,5 цэнтнера).
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 937,7 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), што на 13% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., з іх кармоў з траў – 596,7 тыс.тон (на 14,6% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 14,9 цэнтнера кармавых адзінак (на 14,6% больш), кармоў з траў – 11,9 цэнтнера (на 15,5% больш).
17.08.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
