Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Гродзенскай вобласці ў I квартале 2026 г. склалі 108% да ўзроўню I квартала 2025 г.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,5%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 24,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 6,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,8%.
*Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
15.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
