Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак ў Гродзенскай вобласцi за 2024 год


На пачатак 2025 года ў вобласцi налічвалася 488 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За 2021 – 2024 гады іх колькасць павялічылася на 61 гаспадарку, або на 14,3%.  

У 2024 годзе у карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 42 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 30,8 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 40,9%, ворныя – на 37,5%.  

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2024 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў сапастаўных цэнах на 30,7%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 29,6%, жывёлагадоўлі – на 28,1%. 

У 2024 годзе доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі склала 1,7%. 

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства, на долю якога прыходзіцца 88,4% вырабленай фермерамі прадукцыі. 

У 2024 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 59,5 тыс. тон (3,2% ад аб'ёму вытворчасцi па вобласцi), бульбы – 51,1 тыс. тон (11,1%), агародніны – 22,7 тыс. тон (5,6%), буракоў цукровых – 12 тыс. тон (0,7%), рапсу – 11,5 тыс. тон (4,2%). 

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначнай. Так, у 2024 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласцi склала 3,3 тыс. тон (1,1% ад абласнога аб'ёму), вытворчасць малака – 0,8 тыс. тон (0,05%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 3,1 тоны (18,2%). 


10.06.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
230009, г.Гродна, вул. Урублеўскага, 3
grodno@belstat.gov.by
www.facebook.com/grodno.belstat.gov t.me/GrodnoBelstat www.instagram.com/grodno.belstat