Бягучыя затраты на ахову навакольнага асяроддзя ў Гродзенскай вобласцi за 2025 год


15 красавіка 2026

У 2025 годзе бягучыя затраты арганізацый Гродзенскай вобласці на ахову навакольнага асяроддзя склалі 141,1 млн. рублёў.

У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі – 54,1% (76,3 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 28,6% (40,4 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 11,1% (15,6 млн. рублёў).

Асноўны аб’ём бягучых затрат традыцыйна прыпадае на арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (37,5%), арганізацыі, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (31,5%), і арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (20,5%).