Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi – верасні 2026 г.
19 кастрычніка 2026
У студзенi – верасні 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3 165 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 298,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 102,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 34,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 56,7 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 34,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 59,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 19,9% ад агульнага ўводу па вобласцi.