Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi – сакавіку 2026 г.
22 красавіка 2026
У студзенi – сакавіку 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 818 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 76,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 21,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 28,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi, пабудавана 12,6 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 6,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 17,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 22,3% ад агульнага ўводу па вобласцi.