Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – верасні 2026 г.
15 кастрычніка 2026
У студзені – вераснi 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 5 189,8 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – вераснем 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 4 481,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,1% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,7%, яек – 83,6%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 217,7 тыс. тон (98,6% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года), малака – 1 321,4 тыс. тон (101,5%), яек атрымана 306,8 млн. штук (101%).
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 669,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 223,9 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 557,6 тыс. галоў, птушкi – 4 283,8 тыс. галоў.
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці амаль завершана ўборка збожжа і рапса. Намалочана збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе 1 485,1 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 49,7 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы, рапса – 336,6 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 41,5 цэнтнера.
На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 50,7% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 43,1 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 322 цэнтнера з аднаго гектара. Агародніна ўбрана з 36,9% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 6,6 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 175 цэнтнераў з аднаго гектара. Цукровыя буракі ўбраны з 38,6% плошчы, якая падлягае ўборцы, валавы збор склаў 674,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 547 цэнтнераў з аднаго гектара.
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялены корм на плошчы 171 тыс. гектараў. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 92 тыс. гектараў. Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 3,7 тыс. гектараў.
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 2 075,2 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), з іх кармоў з траў – 1 099,2 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 33,2 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 22,1 цэнтнера.