Аб узроўні грашовых даходаў насельніцтва ў студзенi – чэрвенi 2026 г.
17 жніўня 2026
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Гродзенскай вобласці ў студзенi – чэрвенi 2026 г. склалі 108,2% да ўзроўню студзеня – чэрвеня 2025 г.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,7%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 24,2%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 6,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,3%.
*Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.