Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Гродзенскай вобласці ў 2025 годзе


17 красавіка 2026

У 2025 годзе прамысловы ўлоў рыбы ў штучных вадаёмах Гродзенскай вобласці склаў 264.3 тоны.

Найбольшая ўдзельная вага ў агульным аб'ёме ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп – 41,6%. За 2025 год яго вылаўлена 110 тон. З іншых відаў рыбы 14,8 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзiлася на ласасёвых, 10,6 тоны – на таўсталобіка, 4,5 тоны – на амура, 0,3 тоны – на асятровых.

Па аб'ёме прамысловага ўлову рыбы лiдзiруюць арганiзацыi Смаргонскага раёна (94 тоны), на долю якiх прыходзiцца 35,6% абласнога прамысловага ўлову рыбы.

За 2025 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 253,9 тоны рыбы. Пры гэтым работнiкам i насельніцтву рэалізавана 196,7 тоны рыбы (77,5% ад агульнага аб'ёму продажу), арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць гандаль – 23,9 тоны (9,4%), на перапрацоўку накіравана 3,2 тоны (1,3%).