Аб колькасці грамадзян (сем’яў), якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы
27 сакавіка 2026
У 2025 годзе ў Гродзенскай вобласцi атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 3,6 тыс. сем’яў (уключаючы адзiнокiх грамадзян). Сярод іх 1 тыс. шматдзетных сем’яў, 1,3 тыс. маладых сем’яў, 0,2 тыс. сем’яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2025 года знаходзілася 49,4 тыс. сем’яў, што на 2,3 тыс. менш, чым на канец 2024 года. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшылася на 2,1 тыс. сем’яў, у сельскіх населеных пунктах – на 0,3 тыс. сем’яў.