Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год


20 мая 2020

На 1 студзеня 2020 г. у Гродзенскай вобласці гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 26,2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 8 364 арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 7 275 мікраагрганізацый (87% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 884 малыя арганізацыі (10,6%) і 205 сярэдніх арганізацый (2,4%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (37,9% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (13,7%);

будаўніцтва (9,1%);

прамысловасць (7,6%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (6,5%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 7 769,7 млн. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 28,4%.