Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзені – лютым 2020 г.


У студзені – лютым 2020 г. арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 611 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 58,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 15,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 26,7% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 13,1 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 9,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 16,7% ад агульнага ўводу па вобласці.

20.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
Белстат у Facebook