Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – красавіку 2020 г.


20 мая 2020

У студзені – красавіку 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1,4 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 123,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 32,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 26,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 28,4 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 15,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 12,7% ад агульнага ўводу па вобласцi.