Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – лютым 2020 г.


У студзені – лютым 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый Гродзенскай вобласці (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 336,3 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. у супастаўных цэнах на 10,5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 328,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 11% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 51 тыс. тон, што на 8,9% больш, чым у студзені – лютым 2019 г., малака – 214,1 тыс. тон (на 9,2% больш), яек – 68,9 млн. штук (на 15,9% больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 49,1 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. павялічылася на 9,6%, вытворчасць малака склала 211,4 тыс. тон (на 9,5% больш), яек – 61,1 млн. штук (на 17,5% больш).

На 1 сакавіка 2020 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 688,2 тыс. галоў, або 99,4% да ўзроўню 1 сакавіка 2019 г., у тым ліку кароў – 222,9 тыс. галоў (100,02%). Колькасць свіней склала 590,8 тыс. галоў, што на 13,3% больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.

18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
Белстат у Facebook