Аб развіцці ўнутранага гандлю і грамадскага харчавання ў студзені-лютым 2020 г.


У студзені-лютым 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 348,6 млн. рублеў, або ў супастаўных цэнах 93,4% да ўзроўню студзеня-лютага 2019 г.

Рознічны тавараабарот у студзені-лютым 2020 г. склаў 788,4 млн. рублеў, або 106,5% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-лютага 2019 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 12,8 рублеў супраць 11,7 рублеў за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 86,7% рознічнага тавараабароту вобласці, склаў у студзені-лютым 2020 г. 683,7 млн. рублеў, або 108,1% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-лютым 2020 г. склаў 35,3 млн. рублеў, або 105,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-лютага 2019 г.

18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
Белстат у Facebook