Аб развіцці ўнутранага гандлю і грамадскага харчавання ў студзені – красавіку 2020 г.


У студзені – красавіку 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 797,7 млн. рублеў, або ў супастаўных цэнах 91,4% да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 г. 

Рознічны тавараабарот у студзені-красавіку 2020 г. склаў 1 644,1 млн. рублеў, або 103,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 г. 

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 13,2 рублеў супраць 12,2 рублеў за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 87,6% рознічнага тавараабароту вобласці, склаў у студзені – красавіку 2020 г. 1 440,2 млн. рублеў, або 105,1% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года. 

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – красавіку 2020 г. склаў 63,1 млн. рублеў, або 90,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 г.

19.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by