Аб рабоце пасажырскага транспарту ў Гродзенскай вобласці ў 2019 годзе


1 чэрвеня 2020

У 2019 годзе ўсімі відамі пасажырскага транспарту (уключаючы таксаматорны) перавезена 139,5 млн. чалавек, або 98,7% да ўзроўню 2018 года, пасажыраабарот склаў 1 146 млн. пасажыра-кіламетраў і ўзрос на 2%. Штодня пасажырскім транспартам перавозіцца 382,2 тыс. чалавек.

У агульным аб’ёме перавозак пасажыраў больш за палову (71,9%) пасажыраў перавезена аўтобусным транспартам, на гарадскі электрычны транспарт прыходзілася 26% пасажыраў.

У агульным аб’ёме пасажыраабароту найбольшую ўдзельную вагу мае аўтобусны (86,1%) і гарадскі электрычны (10,5%) транспарт.

Аўтобусамі ў 2019 годзе перавезена 100,4 млн. чалавек, або 98,8% да ўзроўню 2018 года. У агульным аб’ёме перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных зносінах доля гарадскіх перавозак склала 90,5%, прыгарадных – 7,2%, міжгародніх – 2,2%, міжнародных – 0,1%. Штодня аўтобусамі перавозіцца амаль 275 тыс. чалавек.

Тралейбусамі ў 2019 годзе перавезена 36,2 млн. чалавек (96,4% да ўзроўню 2018 года), ці 30,7% ад агульнага аб’ёму гарадскіх перавозак аўтобусным і тралейбусным транспартам. Штодня паслугамі гарадскога электрычнага транспарту карысталіся амаль 99,3 тыс. пасажыраў.

Унутранным водным транспартам па экскурсійна-прагулачным маршрутам было перавезена 25,5 тыс. чалавек, што на 25% больш, чым у 2018 годзе.