
Інвестыцыі ў Гродзенскую вобласць з-за мяжы. За студзень – сакавік 2021 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 87,4 млн. долараў ЗША інвестыцый.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Кіпра (35,2% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Літвы (20,7%), Фінляндыі (11,8%), Польшчы (8,8%).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 81,3 млн. долараў ЗША, або 93% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.
Інвестыцыі з Гродзенскай вобласці за мяжу. За студзень – сакавік 2021 г. арганізацыямі вобласці (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 11,4 млн. долараў ЗША.
Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Літвы (54,7% ад усіх накіраваных інвестыцый), Польшчы (21,8%). Расійскай Федэрацыі (21,5%).
На долю прамых інвестыцый прыходзілася 98,8% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
15.05.2021 09:57