Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2024 годзе


15 студзеня 2025

У 2024 годзе у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 6 640,9 млн. рублёў i павялiчылася ў параўнаннi з 2023 годам у супастаўных цэнах на 4,1%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 5 595,8 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 5,8% больш, чым у папярэднім годзе.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 302,9 тыс. тон, што на 2% больш, чым у 2023 годзе, малака – 1 657,2 тыс. тон (на 5,9% больш), яек атрымана 480,8 млн. штук. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 1 849,9 тыс. тон, або на 8,4% больш, чым у папярэднім годзе, рапса – 272,7 тыс. тон (на 6% больш), цукровых буракоў – 1 807,7 тыс. тон (на 16,2% больш). Бульбы накапана 460,9 тыс. тон, агародніны сабрана 405,4 тыс. тон.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,1% абласнога аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,6%, яек – 84,3%, збожжа – 96,3%, рапса – 95,8%, цукровых буракоў – 99,3%, бульбы – 13,9% і агародніны – 6,7%.