Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 808,4 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 92,8% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 3,5%, гаспадарак насельніцтва – 3,7%.
Структура пасяўной плошчы ў гаспадарках усіх катэгорый у 2024 годзе
(у % да вынiку)

У 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 1 849,9 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 48,2 цэнтнера з аднаго гектара.
Валавы збор кукурузы на зерне склаў 461,8 тыс. тонн, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 82,5 цэнтнера. Валавы збор насення рапсу склаў 272,7 тыс. тонн пры сярэдняй ураджайнасці 35,4 цэнтнера з аднаго гектара.
У 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый накапана бульбы 460,9 тыс. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 238 цэнтнераў.
Валавы збор буракоў цукровых у 2024 годзе склаў 1 807,7 тыс. тон пры сярэдняй іх ураджайнасці 593 цэнтнера з аднаго гектара.
У 2024 годзе выраблена ільновалакна 8,5 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 12,1 цэнтнера.
Агародніны сабрана 405,4 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 295 цэнтнераў з аднаго гектара.
У закрытым грунце выраблена 5,5 тыс. тон агародніны, або 11% ад агульнага аб’ёма вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 72,1%, агуркоў – 25,6%, іншай агародніны – 2,3%.
17.01.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.


