Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзені – жнiўнi 2019 г.


У студзені – жнiўнi 2019 г. арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 336 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 209,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 86 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 41% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 69,2 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 30,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 14,7% ад агульнага ўводу па вобласці.

20.09.2019 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
Белстат у Facebook