Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзені – лiпенi 2019 г.


У студзені – лiпенi 2019 г. арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 017 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 179,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 68,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 38,1% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 52,4 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 25,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 14,1% ад агульнага ўводу па вобласці.

20.08.2019 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
Белстат у Facebook