Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у першым паўгоддзі 2019 г.


(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2019 года  наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1290,3 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1220,1 рубля ў месяц, з якіх 923,6 рубля (75,7%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 39,3%, на пакупку нехарчовых тавараў – 32,4%, на аплату паслуг – 26%. 



1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), пакупку алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, пакупка нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).

02.09.2019 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
Белстат у Facebook