Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці

ЗАДАЧЫ

·        ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

·        задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі

ФУНКЦЫІ

·        ва ўсталяваным парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленню афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і пабудовы сістэмы нацыянальных рахункаў, фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

·        прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

·        арганізоўвае і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні;

·        ажыццяўляе метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў;

·        прадстаўляе афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, а таксама распаўсюджвае афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам, у парадку, усталяваным заканадаўствам;

·        ва ўсталяваным парадку разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці;

·        забяспечвае:

    рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце на адрасы, пазначаныя ў гэтых формах, і (альбо) дае рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

   роўны доступ карыстальнікам да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

   вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

   функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;

   канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

   захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (альбо) прадстаўленне якой абмежавана;

   мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці , а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах па іх мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы;

·        выконвае іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам

Версія для друку
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
Белстат у Facebook