Ажыццяўлена першая ацэнка валавога рэгiянальнага прадукту за студзень – люты 2024 г. Аб’ём ВРП у бягучых цэнах склаў 3 650,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 107,7% да ўзроўню студзеня – лютага 2023 г.

18.03.2024

Рознічны тавараабарот у студзені – лютым 2024 г склаў 1 160,7 млн. рублеў, або 106,5% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лютага 2023 г.

18.03.2024

У студзенi – лютым 2024 г. аб’ём прамысловай вытворчасці Гродзенскай вобласцi ў бягучых цэнах склаў 3 473,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 115% да ўзроўню студзеня – лютага 2023 г.

18.03.2024

У студзені – лютым 2024 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 532,6 млн. рублёў, і павялічылася ў параўнанні са студзенем – лютым 2023 г. у супастаўных цэнах на 8%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 526,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 8,2% больш, чым у студзені папярэдняга года.

15.03.2024

Аб фінансавых выніках работы арганізацый на 1 лютага 2024 г.*
* Без банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развiцця Рэспублiкi Беларусь», страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.

За студзень 2024 г. рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 13,9%, рэнтабельнасць продажу – 10,8%.

14.03.2024

Рэгіянальныя сайты
230009, Гродна, вул. Урублеўскага, 3
Эл. пошта: grodno@belstat.gov.by
ГСУ Гродзенскай вобл. у Facebook https://facebook.com/grodno.belstat.gov Telegram https://t.me/GrodnoBelstat Instagram www.instagram.com/grodno.belstat